https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка лічыць прэзідэнта Сірыі Башара Асада інтэлігентным і прыстойным чалавекам і выступае супраць замежнай інтэрвенцыі ў сірыйскі канфлікт


Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў у інтэрв`ю казахскаму тэлеканалу 24 KZ напярэдадні свайго візіту ў Казахстан 3—4 кастрычніка.
"Не дай бог амерыканцы палезуць туды, як яны ўлезлі ў Лівію, і пачнуць бамбіць — гэта катастрофа. Тады ўспыхне ўся арабская дуга, тады мала не падасца ўсім. Уцягнуты ў гэты канфлікт будзе праз Ірак і Іран, і іншыя дзяржавы", — заявіў Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік адзначыў, што пазіцыянуе сябе "ў рэчышчы расійскай палітыкі" ў гэтым пытанні: "Мы катэгарычна супраць таго, каб нават супердзяржава пад якімі там ні было лозунгамі ўмешвалася ва ўнутраныя справы той ці іншай дзяржавы, звяргала, забівала, вешала прэзідэнтаў. Усё гэта ўжо свет бачыў: ад Садама Хусейна да лівійскага прэзідэнта Муамара Кадафі. Аднаго павесілі, другога на кол пасадзілі, разарвалі".

Лукашэнка прыгадаў таксама пра звяржэнне прэзідэнта Егіпта Хосні Мубарака: "У Егіпце зверглі, ляжыць як храпка, пакутуе ў бальніцы чалавек. Што ён кепскага зрабіў для Егіпта і для іх?"

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ў яго добрыя адносіны з прэзідэнтам Сірыі: "Я вельмі сябрую з цяперашнім прэзідэнтам Башарам Асадам, надзвычай інтэлігентны і прыстойны чалавек. Вельмі добры чалавек".

Лукашэнка назваў сірыйцаў "вельмі добрымі, патрыятычнымі, арыентаванымі на сваё кіраўніцтва людзьмі", а сталіцу Сірыі Дамаск — "жамчужынай Блізкага Усходу".

Арцём Шрайбман, БелаПАН
Мінск, 2 кастрычніка 2013
 
Дата публикации:02.10.2013
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1289
 
Ключевые слова:
Война в Сирии Арабский мир Цветные революции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме