https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У АДКБ зроблены канкрэтныя крокі па стварэнню сістэмы калектыўнага рэагавання на надзвычайныя сітуацыі


Аб гэтым 28 лістапада на пленарным пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы заявіў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа.
Як адзначыў Мікалай Бардзюжа, арганізаваны практычнае ўзаемадзеянне і абмен інфармацыяй у рэжыме рэальнага часу паміж цэнтрамі кіравання крызіснымі сітуацыямі МНС дзяржаў - членаў АДКБ, адпрацаваны падыходы да арганізацыі калектыўнага рэагавання на буйныя надзвычайныя сітуацыі тэхнагеннага і прыроднага характару, парадак прыняцця рашэнняў на прымяненне ў гэтых мэтах калектыўных сіл.

Мікалай Бардзюжа абазначыў некаторыя прыярытэтныя напрамкі работы АДКБ. Сярод іх - развіццё ваеннага супрацоўніцтва і ўмацаванне сілавога патэнцыялу арганізацыі. "У гэтых мэтах падрыхтаваны і ўзгоднены план мерапрыемстваў па рэалізацыі асноўных напрамкаў развіцця ваеннага супрацоўніцтва да 2020 года, распрацаваны канкрэтныя прапановы па стварэнню калектыўных авіяцыйных сіл АДКБ, вызначаны падыходы да выкарыстання сіл спецыяльных аперацый", - сказаў генеральны сакратар АДКБ.

"Безумоўна, прыярытэтным напрамкам работы АДКБ з`яўляецца праблематыка Афганістана, паслядоўна рэалізуецца план мерапрыемстваў па процідзеянню выклікам і пагрозам, якія зыходзяць з тэрыторыі гэтай краіны", - дадаў Мікалай Бардзюжа.

Важнейшымі задачамі АДКБ на 2014 год з`яўляюцца таксама ўмацаванне механізму супрацоўніцтва ў мэтах забеспячэння бяспекі на знешніх граніцах, удасканаленне сумеснай аператыўна-баявой падрыхтоўкі, прадаўжэнне сумеснай работы па барацьбе з сучаснымі выклікамі і пагрозамі, нарошчванне знешнепалітычнай каардынацыі дзяржаў - членаў арганізацыі.

У Санкт-Пецярбургу 27-29 лістапада праходзяць пасяджэнні Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД, Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і Міжпарламенцкай асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, у якіх прымае ўдзел дэлегацыя Нацыянальнага сходу Беларусі.

28 лістапада 2013, Санкт-Пецярбург
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.11.2013
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1309
 
Ключевые слова:
Коллективная безопасность ОДКБ Чрезвычайные ситуации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме