Беларускі спявак Аляксандр Меркуль, які выкарыстоўваў для канцэртных нумароў беларускі нацыянальны касцюм, выканаў многія шлягеры ансамбля "Песняры". Прагучалі "Мой родны кут", "Калыханка", "Алеся", "Волагда", "Беларусія", "Каля чырвонага касцёла", "Белавежская пушча" і многія іншыя папулярныя песні 80-х гадоў.
На мерапрыемстве прысутнічаў пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка. У сваім выступленні ён адзначыў вялікую ролю творчасці Уладзіміра Мулявіна і ансамбля "Песняры" ў развіцці беларускага песеннага мастацтва.
Канцэрт прайшоў пры аншлагу. Акрамя французскіх гледачоў, прысутнічалі прадстаўнікі беларускай і рускай дыяспар.
28 верасня 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА