https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


КНДР аднаўляе эксплуатацыю ядзернага цэнтра ў Ёнбене


Аб гэтым паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на паўночнакарэйскае агенцтва ЦТАК.
Улады КНДР маюць намер аднавіць усе аб`екты комплексу, уключаючы ўстаноўку па ўзбагачэнню ўрану і ядзерны рэактар магутнасцю 5 МВт, устаноўлены ў 2007 годзе.

Як адзначаецца ў паведамленні ЦТАК, комплекс у Ёнбене будзе выкарыстоўвацца як у мірных, так і ў ваенных мэтах. Запуск рэактара ажыццяўляецца ў рамках праграмы развіцця эканомікі і ядзернай энергетыкі, якая прынята Працоўнай партыяй КНДР у сакавіку 2013 года.

Паўночная Карэя аб`явіла сябе ядзернай дзяржавай у 2005 годзе і ў потым правяла некалькі падземных ядзерных выпрабаванняў, якія выклікалі пратэсты з боку міжнароднай супольнасці.

Пасля запуску Пхеньянам у снежні 2012 года ракеты са спадарожнікам на борце, якая можа быць аснашчана ядзернай боегалоўкай, Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю, якая пашырае спіс санкцый адносна КНДР. Дакумент атрымаў падтрымку ўсіх 15 пастаянных членаў Савета. У адказ МЗС КНДР заявіла аб намеры нарошчваць ваенную магутнасць краіны і развіваць ядзерную праграму, адмовіўшыся ад перагавораў па дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.

2 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.04.2013
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1441
 
Ключевые слова:
Энергетика Ядерный реактор КНДР
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме