https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Вільнюсе пасля рэстаўрацыі адкрыты адзін з самых прыгожых паркаў Еўропы


У цэнтры Вільнюса побач з вежай Гедзіміна адбылося ўрачыстае адкрыццё Бернардзінскага саду, які па задуме вільнюскіх улад павінен стаць адным з самых прыгожых паркаў Еўропы.
Бернардзінскі сад, які ў XIX - пачатку XX стагоддзя быў самым папулярным паркам Вільні, адкрыты для наведвальнікаў пасля рэканструкцыі, якая прадаўжалася каля года і яшчэ да канца не завершана. Яе мэтай было аднавіць аўтэнтычную атмасферу Бернардзінскага саду XIX стагоддзя і стварыць камфорт для сучасных наведвальнікаў. Жыхары Вільнюса вельмі ашчадліва ставяцца да гэтага парку, паколькі ён у канцы мінулага стагоддзя быў вельмі папулярны ў гараджан. Менавіта патрабавальнасць вільнюсцаў затрымала рэканструкцыю саду на 2 гады: рэстаўратарам давялося ўзгадняць свае рашэнні з гараджанамі.

Некалі побач з Бернардзінскім садам знаходзіўся Батанічны сад, таму ў абноўленым садзе ёсць батанічная экспазіцыя. Больш як гектар у ім займаюць кветкі, высаджана 130 новых дрэў, амаль 6000 розных кустоў, каля 39 000 шматгадовых раслін. У садзе ўстаноўлены 300 новых лавак, вадаёмы і фантаны, адзін з якіх танцуе пад музыку.

Бернардзінскі сад размешчаны на дзевяці гектарах у самым цэнтры Старога горада Вільнюса, на перакрыжаванні далін рэк Нерыс і Вільняле, каля падножжа замка Гедзіміна і ўзгоркаў Нагорнага парку. З канца XV стагоддзя да Другой сусветнай вайны парк меў назву Бернардзінскага саду, у савецкі час ён быў месцам адпачынку для моладзі, адкуль і атрымаў назву Сад моладзі.

У час рэканструкцыі саду будаўнікі натрапілі на старадаўні квартал Вільнюса. Археолагі пацвердзілі, што знойдзены жылы квартал - частка вуліцы, фундамент жылога дома, печы і іншыя знаходкі належаць да XVII стагоддзя. Гэта, а таксама іншыя археалагічныя знаходкі XVI-XVII стагоддзяў сведчаць, што Вільнюс у тыя часы быў большым, чым гісторыкі думалі да гэтага часу. Знаходкі закансерваваны.

9 верасня 2013, Вільнюс
Алена Юркявічэне - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.09.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1663
 
Ключевые слова:
Вільня Бернардинский парк Городской дизайн
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме