https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


На канцэрце ў Каракасе прагучала "Беларуская рапсодыя" ў выкананні Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла


Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Венесуэле.
У венесуэльскай сталіцы адбыўся канцэрт "Двухсотгадовая рапсодыя" Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла. У якасці запрошанага дырыжора выступаў першы сакратар пасольства Венесуэлы ў Беларусі Херарда Эстрада, які з`яўляецца па сумяшчальніцтву каардынатарам культурнага цэнтра імя Сімона Балівара ў Мінску.

Канцэрт складаўся з шасці частак, адна з якіх была прысвечана музыкальнаму твору "Беларуская рапсодыя". Перад яе выкананнем Херарда Эстрада ад імя калектыву аркестра вітаў Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Беларусь у Венесуэле Алега Паферава, супрацоўнікаў беларускай дыпламатычнай місіі, якія прысутнічалі на канцэрце. Пры гэтым ён асабліва падкрэсліў, што выкананне "Беларускай рапсодыі" прысвячаецца дружбе паміж народамі Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла і Рэспублікі Беларусь.

Твор, які прагучаў, быў цёпла сустрэты гледачамі.

Пасля заканчэння канцэрта адбылася сустрэча Алега Паферава з начальнікам упраўлення міжнароднай стратэгічнай палітыкі Міністэрства культуры Венесуэлы Кацюскай Радрыгес і старшынёй венесуэльскага фонду "Нацыянальная музычная кампанія" Хасэ Антоніа Наранха Зерпа. У ходзе гутаркі дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб правядзенні Дзён беларускай культуры ў Венесуэле.

22 студзеня 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.01.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1981
 
Ключевые слова:
Беларусь-Венесуэла Концерт Белорусская музыка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме