https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Балівудзе знялі рымейк савецкай "Іроніі лёсу"


У індыйскім Балівудзе знялі свой варыянт вядомай савецкай камедыі "Іронія лёсу, або З лёгкім парам", перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.
Фільм пад назвай "Я люблю Новы год", сюжэт якога вельмі нагадвае вядомы фільм Эльдара Разанава, павінен выйсці на вялікія экраны 13 верасня.

Падзеі індыйскай кінастужкі адбываюцца ў Нью-Ёрку. Замест урача Жэні Лукашына галоўным героем фільма стаў мумбайскі банкір-дзівак. Як і персанаж савецкай карціны, галоўны герой разам з сябрам пад Новы год адпраўляецца ў лазню, распівае алкаголь і выпадкова разам сябры ляцяць у Нью-Ёрк. Там ён трапляе ў кватэру да маладой дзяўчыны, якая збіралася сустрэць свята з жаніхом.

Індыйскі фільм практычна цалкам капіруе сюжэт карціны Эльдара Разанава, аднак у балівудскім варынце прысутнічаюць песні і танцы, якімі знакаміта кіно Індыі.

Здымкі фільма праходзілі ў Нью-Ёрку, Мумбаі і Бангкоку. За яго вытворчасцю стаіць кінакампанія T-Series. У цітрах ні прозвішча рэжысёра расійскай версіі Эльдара Разанава, ні прозвішча сцэнарыста Эміля Брагінскага не фігуруюць. Рэжысёр індыйскай кінастужкі заявіў, што ён нібы нічога не чуў аб існаванні савецкага фільма.

Навагодняя камедыя "Іронія лёсу, або З лёгкім парам", дзе знялася Барбара Брыльска, Андрэй Мягкоў і Юрый Якаўлеў, была ўпершыню паказана 1 студзеня 1976 года і да гэтага часу з`яўляецца адным з самых папулярных савецкіх фільмаў. Прагляд "Іроніі лёсу" стаў адным з атрыбутаў Новага года. У снежні 2007 года Цімурам Бекмамбетавым быў выпушчаны сіквэл пад назвай "Іронія лёсу: Працяг".

8 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.08.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1587
 
Ключевые слова:
Кинематограф Индийское кино Плагиат Ирония судьбы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме