Напрыклад, праграма "Кіно Беларусі" знаёміць наведвальнікаў з ігравымі фільмамі самай шырокай тэматыкі і жанраў. Падборка прэм`ерных дакументальных стужак "Беларусь у аб`ектыве. Далёкая і блізкая" расказвае аб сённяшніх днях. Айчынная мультыплікацыя прадстаўлена ў праграме "Беларуская анімацыя".
У Канах 17 мая адбудзецца прэзентацыя фільма "Роля" рэжысёра Канстанціна Лапушанскага - сумеснай стужкі кінастудый "Беларусьфільм", "Пралайн-медыя", "Ленфільм" (Расія), BUFO STUDIO (Фінляндыя) і SIGMA H.V.e K (Германія). У той жа дзень у павільёне выставяць спецыяльна падрыхтаваны да фестывалю каталог кінапрадукцыі "Беларусьфільм" за 2011-2013 гады. Новы праект Саюзай дзяржавы "Першая сусветная", прадзюсарам якога выступае Ігар Угольнікаў, прадставяць 18 мая. Паказ першага поўнаметражнага анімацыйнага фільма "Прыгоды Несцеркі" запланаваны на 19 мая.
Акрамя таго, "Беларусьфільм" прадстаўляе кароткаметражныя фільмы ў спецыяльнай праграме форуму Short Film Corner ("Куток кароткаметражных фільмаў"). Гэта прэм`ерная анімацыйная стужка "Рыбка па імені Нельга - 3" рэжысёра Аляксандра Ленкіна, адзначаны прызамі на міжнародных фестывалях мультфільм Міхаіла Тумелі "Як служыў я ў пана", дакументальныя карціны "Пячнік" Алы Вольскай, "Асаблівы тэатр. У пошуках шчасця" Кацярыны Махавай, "Забраны край" Юрыя Цімафеева і "Аксана Волкава. A prima vista" Наталлі Жамойдзік.
Нацыянальны павільён Беларусі трэці раз пачаў работу ў Канах. Паводле слоў генеральнага дырэктара, гэта своеасаблівае кінематаграфічнае пасольства нашай краіны ў Францыі. У гэтым годзе айчынныя кінематаграфісты маюць намер правесці перагаворы з калегамі з Францыі, Славакіі, Чэхіі, Латвіі, Эстоніі, Ізраіля. "Патэнцыяльных партнёраў цікавяць, у прыватнасці, ігравая тэхніка, аўтэнтычныя касцюмы, якіх у нас амаль 80-90 тыс. Таксама задаюць пытанні аб узроўні падрыхтаванасці інфраструктуры да здымкаў", - сказаў Алег Сільвановіч. У сваю чаргу "Беларусьфільм" нацэлены на пошук партнёраў для сумеснай вытворчасці фільмаў, а таксама для аказання паслуг матэрыяльна-тэхнічнай базай кінастудыі.
Дэлегацыю кінастудыі прадстаўляюць генеральны дэрактар "Беларусьфільма" Алег Сільвановіч, намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці Дзмітрый Шэлег, начальнік сцэнарна-маркетынгавай службы "Кінапраект" Анатоль Каралёў, менеджар па рэкламе і фестывальнай дзейнасці Эліза Патапенка, спецыяліст аддзела рэалізацыі і рэкламы сцэнарна-маркетынгавай службы "Кінапраект" Ганна Кукла.
Міжнародны кінафестываль у Канах праходзіць па 26 мая.
16 мая 2013, Мінск
БЕЛТА