https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вызваленым з рабства ў Дагестане беларусам паабяцалі выплаціць зарплату за сем месяцаў


Аб гэтым паведаміў Алег Мельнікаў, лідар расійскага маладзёжнага руху "Альтэрнатыва".
Вызваленым з рабства ў Дагестане беларусам паабяцалі выплаціць зарплату за сем месяцаў працы на цагляным заводзе каля Махачкалы. 23 студзеня падчас сумеснага рэйда актывістаў "Альтэрнатывы" і прадстаўнікоў МУС Рэспублікі Дагестан на цагляным заводзе, размешчаным непадалёк ад вёскі Краснаармейск паблізу Махачкалы, былі вызвалены дзевяць чалавек, у тым ліку чацвёра беларусаў.

Паводле слоў Мельнікава, 25 студзеня ўладальнікі завода сустракаліся з былымі рабамі, якія цяпер знаходзяцца на перавалачнай базе руху "Альтэрнатыва" ў Махачкале, і паабяцалі сёння ж выдаць ім грошы. Плануецца, што пасля гэтага яны выедуць аўтобусам у Маскву. З расійскай сталіцы беларусы маюць намер трапіць у Мінск пры падтрымцы сваякоў, якія абяцалі купіць ім білеты, і пошукава-ратавальнага атрада "Анёл".

Мельнікаў дадаў, што ў рабстве беларусы прабылі сем-дзевяць месяцаў. Двое з іх браты. Раней яны неаднаразова прыязджалі з Беларусі на заробкі ў Маскву. Прыехаўшы ў расійскую сталіцу апошні раз, яны даведаліся, што на іх працоўныя месцы ўзялі іншых людзей. Застаўшыся без працы і грошай, браты правялі тры дні на Беларускім вакзале. Там да іх падышлі незнаёмыя, якія накармілі іх і прапанавалі працу ў Дагестане. Вярнуцца дадому яны не змаглі, бо ў іх не было грошай і магчымасці патэлефанаваць сваякам. За тэрыторыю завода яны не выходзілі, бо работадаўцы запужалі іх тым, што нібыта за тэрыторыяй завода вядуцца баявыя дзеянні і яны могуць трапіць у палон да баевікоў або пад кулі.

"Я прыйшоў на завод пад выглядам кліента і пагутарыў з рабочымі, спытаў — ці хочуць яны дадому. Яна сказалі, што канешне, але не могуць, бо ім не плацяць грошай", — удакладніў лідар руху "Альтэрнатыва".

Уладальнікі завода не выплачвалі работнікам заработную плату на працягу сямі месяцаў, прымушаючы пры гэтым працаваць па 12 гадзін у суткі.

Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 25 студзеня 2013
 
Дата публикации:25.01.2013
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:1969
 
Ключевые слова:
Рабство Гастарбайтер Дагестан Трудовая миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме