Неафіцыйныя вынікі галасаваньня паказваюць, што партыя дамаглася дастатковай большасьці для фармаваньня аднапартыйнага кабінэту.
Шарыф, які двойчы да гэтага займаў пасаду прэм`ер-міністра, заявіў, што народ прадэманстраваў давер да яго партыі ў тым, што яна можа дамагчыся пераменаў у краіне.
Былы капітан зборнай краіны па крыкеце Імран Хан, які стаў палітыкам, атрымаў дастаткова галасоў, каб стаць лідэрам апазыцыі. Пакістанская народная партыя, якая кіравала краінай дагэтуль, пацярпела на выбарах поўную паразу.
Радыё Свабода, 12 траўня 2013