У Міністэрстве аховы здароўя Францыі паведамілі, што пацярпелы нядаўна вярнуўся з ААЭ. Пацыент шпіталізаваны і знаходзіцца пад узмоцненым наглядам урачоў. Яго ўтрымліваюць асобна ад астатніх хворых. Медыкі спрабуюць устанавіць, якім чынам ён мог заразіцца.
Першыя выпадкі заражэння новым вірусам былі зафіксаваны ў сярэдзіне 2012 года. На гэты час вірус выяўлены ў краінах Аравійскага паўвострава, а таксама ў Еўропе - Вялікабрытанні і Германіі. На сёння ў свеце налічваецца 18 ахвяр небяспечнага захворвання, большасць з якіх памерлі ў Саудаўскай Аравіі. Спецыялісты лічаць, што новы каронавірус патэнцыяльна больш небяспечны, чым атыповая пнеўманія.
8 мая 2013, Мінск
БЕЛТА