"Сёння ў Беларусі шчыра рады за вас і Венесуэлу. Мы ўсім сэрцам і душой перажывалі за прадаўжальніка справы вялікага палітыка XX і XXI стагоддзяў Камандантэ Уга Чавеса. Выбар, зроблены венесуэльскім народам, сведчыць аб вялікім даверы і прызнанні вашых выдатных заслуг у абароне і падтрымцы дзяржаўных інтарэсаў Венесуэлы", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.
"Перамога на выбарах - гэта найвышэйшая ацэнка народам Венесуэлы вашай здольнасці кіраўніка ўпэўнена весці краіну па шляху міру, дэмакратыі і прагрэсу, вырашаць складаныя задачы ў сферах палітыкі, эканомікі і абароны, - гаворыцца ў віншаванні. - У Беларусі высока цэняць шматпланавае беларуска-венесуэльскае супрацоўніцтва, заснаванае на трывалых традыцыях дружбы і ўзаемнай выгады. Дзякуючы вялікаму асабістаму ўкладу Прэзідэнта Уга Чавеса адносіны паміж нашымі краінамі набылі высокую пазітыўную дынаміку".
Як адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы, дасягнуты ўзровень даверу дае магчымасць паспяхова супрацоўнічаць у духу ўзаемаразумення і павагі інтарэсаў адзін аднаго. Ён выказаў перакананне, што агульны настрой на паглыбленне палітычнага дыялогу, нарошчванне эканамічнага ўзаемадзеяння і гуманітарных сувязей, пашырэнне супрацоўніцтва на міжнароднай арэне - найважнейшыя фактары далейшага ўмацавання беларуска-венесуэльскага стратэгічнага партнёрства ў інтарэсах народаў нашых краін.
Аляксандр Лукашэнка запрасіў Нікаласа Мадура наведаць Беларусь з афіцыйным візітам у любы зручны час. "Лічу, што гэты візіт можа надаць новы імпульс развіццю і ўмацаванню беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва ў многіх сферах", - адзначыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў Нікаласу Мадура на пасадзе Прэзідэнта Венесуэлы невычарпальнай энергіі і плённых поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці на карысць венесуэльскага народа.
15 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА