Паводле яго слоў, консульскія службы "звязваюцца з кампетэнтнымі органамі ў Тэхасе, каб удакладніць, ці пацярпелі беларусы ў гэтай катастрофе". "Спадзяемся, што сітуацыя для іх склалася паспяхова", — дадаў прэс-сакратар.
У выніку выбуху, які адбыўся мінулай ноччу на заводзе ўгнаенняў у прыгарадзе Вака ў штаце Тэхас (ЗША), разбурана і моцна пашкоджана ад 50 да 75 будынкаў, у тым ліку жылыя дамы, паведамляе мясцовае падраздзяленне канала CBS. Улады апасаюцца, што пад заваламі могуць знаходзіцца людзі. Ахвярамі выбуху сталі да 70 чалавек. Больш чым 200 чалавек пацярпелі, прыкладна 40 з іх знаходзяцца ў крытычным стане.
БелаПАН, 18 красавіка 2013