У гэтым новым пагадненьні замацавана, што будуць рабіць краіны ў выпадку, калі КНДР раптам пачне атаку.
Паводле ранейшых дамоўленасьцяў, у дробных сутычках ЗША маглі і не прыходзіць на дапамогу. Цяпер Сэул можа зьвярнуцца да Вашынгтону, калі Пхеньян сапраўды нападзе на аддаленыя выспы Паўднёвай Карэі. Пакуль КНДР толькі пагражала гэта зрабіць.
У Паўднёвай Карэі стала знаходзяцца 28 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў.
Радыё Свабода, 25 сакавіка 2013