Мішэль Джатодзія заявіў, што дзейнічае ў рамках студзеньскага пагадненьня пра перамір’е паміж уладамі і апазіцыяй.
У сталіцы Габона Лібрэвіле 11 студзеня скончыліся перамовы паміж уладамі ЦАР і прадстаўнікамі палітычнай апазыцыі, у тым ліку прадстаўнікамі кааліцыі узброеных груповак «Сэлека». Тады бакі падпісалі пагадненьне, паводле якога прэзыдэнт ЦАР Франсуа Бозізэ застаўся на сваёй пасадзе, а новым прэм’ер-міністрам быў прызначаны прадстаўнік апазіцыі Нікалас Цянгае.
Джатодзія кажа, што Цянгае захавае сваю пасаду, а «свабодныя і празрыстыя» выбары будуць арганізаваны цягам трох гадоў.
Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун запатрабаваў аднавіць канстытуцыйны парадак у ЦАР.
Пан Гі Мун таксама выказаў занепакоенасьць «сур’ёзным парушэньнем правоў чалавека ў ЦАР».
«Ён падкрэсьліў, што вінаватыя ў такіх злачынствах павінны панесьці адказнасьць», — гаворыцца ў паведамленьні афіцыйнага прадстаўніка кіраўніка ААН Марціна Несіркі.
Радыё Свабода, 25 сакавіка 2013