https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На дзіцячым "Еўрабачанні" прадстаўнік Беларусі заняў дзявятае месца сярод 12 удзельнікаў


На міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2012", які адбыўся 1 снежня ў Амстэрдаме, 12-гадовы прадстаўнік Беларусі Ягор Жэшка (Мінск) заняў дзявятае месца сярод 12 удзельнікаў.
Жэшка, які выканаў кампазіцыю "А мора-мора…", набраў 56 балаў. Конкурс выйграла 10-гадовая ўкраінка Анастасія Петрык з песняй "Неба", якая атрымала 138 балаў. Далей ідуць прадстаўнікі Грузіі (103), Арменіі (98), Расіі (88), Бельгіі (72), Швецыі (70), Нідэрландаў (69), Ізраіля (68), Беларусі, Малдовы (52), Азербайджана (49) і Албаніі (35).

Беларускі ўдзельнік атрымаў 10 балаў ад Украіны (другое месца), па 7 — ад Азербайджана, Арменіі і Грузіі (чацвёртае), 4 — ад Расіі (сёмае), па 2 — ад Албаніі, Бельгіі і Малдовы (дзявятае), па 1 — ад Ізраіля, Швецыі і дзіцячага журы (дзясятае), 12 — у якасці бонуса (разам з астатнімі).

Гледачы Беларусі аддалі першае месца Украіне (12 балаў). 10 балаў атрымала Расія, 8 — Арменія, 7 — Швецыя, 6 — Грузія, 5 — Ізраіль, 4 — Малдова, 3 — Бельгія, 2 — Азербайджан, 1 — Нідэрланды.

Беларусь выйгравала дзіцячае "Еўрабачанне" ў 2005 (Ксенія Сітнік) і 2007 (Аляксей Жыгалковіч) гадах. У 2006 годзе было другое месца (Андрэй Кунец), у 2011-м — трэцяе (Лідзія Заблоцкая). Конкурс праводзіцца з 2003 года. Беларусь з`яўляецца яго пастаяннай удзельніцай.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 2 снежня 2012
 
Дата публикации:02.12.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1916
 
Ключевые слова:
Евровидение-2012
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме