Унікальнае выданне, выпушчанае абмежаваным накладам, выставіла дэлегацыя Азербайджана. Старшыня праўлення таварыства "Кніга Азербайджанскай Рэспублікі" заслужаны работнік культуры Азербайджана Зафіра Салахава паказала двухтомны зборнік Янкі Купалы "Жалейка", надрукаваны ў прыватным выдавецтве ў Баку.
Асаблівасць гэтага выдання ў тым, што кожны яго том памерам з пачак запалак. "Кожная мініяцюрная кніга рыхтуецца ўручную, тут няма клею, усё сшыта рукамі, таму яна не парвецца", — растлумачыла Салахава, дадаўшы, што было выраблена ўсяго 50 асобнікаў такой "Жалейкі".
Матэрыялам для міні-кнігі паслужыла факсімільнае выданне Купалы пачатку мінулага стагоддзя. Асобныя экзэмпляры маленькага выдання папоўнілі пяцітысячную калекцыю бакінскага Музея мініяцюрнай кнігі, стваральнікам і заснавальнікам якога з`яўляецца Салахава.
БелаПАН, 6 лютага 3013