Сірыйскі лідар паведаміў, што ўрадавая армія вярнула сабе ініцыятыву ў вядзенні баявых дзеянняў супраць фінансуемых з-за мяжы ўзброеных груповак і нанесла ім шэраг сур`ёзных паражэнняў.
Асад падкрэсліў, што сірыйская армія не дала магчымасці бандфарміраванням за мінулыя 22 месяцы крызісу завалодаць цалкам ніводнай з правінцый. Полем дзеяння баевікоў застаюцца пагранічныя вобласці з Турцыяй, Ліванам і Іарданіяй, а таксама вакол Дамаска, дзе цяпер праводзіцца зачыстка. У самой сталіцы захоўваецца "бяспечная сітуацыя".
Апошнім часам урадавай арміі актыўна садзейнічаюць так званыя Сілы нацыянальнай абароны, навучаныя партызанскай тактыцы баявых дзеянняў і здольныя процістаяць узброеным экстрэмістам у гарадскіх умовах. Некалькі атрадаў складаюцца з жанчын - прыхільніц правячага рэжыму.
Ваенны канфлікт паміж уладамі Сірыі і паўстанцамі прадаўжаецца з сакавіка 2011 года. Да лета 2012 года сутыкненні паміж рэгулярнай арміяй і паўстанцамі перараслі ў поўнамаштабную вайну. Паводле даных прадстаўнікоў ААН, за час канфлікту ў Сірыі загінулі больш як 60 тыс. чалавек. Амаль 612 тыс. сірыйцаў знайшлі прытулак у суседніх краінах.
29 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА