Паводле канстытуцыі, гэта павінна адбыцца менавіта 20 студзеня.
Падзея будзе абмежаваная рамкамі невялікай прыватнай цырымоніі ў Белым доме. Яшчэ адна цырымонія, з захаваньнем усіх фармальнасьцяў і ў прысутнасьці вялікай колькасьці людзей, прызначаная на панядзелак.
Яна пройдзе ля будынка Капітолію, дзе, як чакаецца, будуць прысутнічаць каля васьмісот тысяч чалавек. Так званы інаўгурацыйны ўікэнд Абама пачаў у суботу з удзелу ў мерапрыемствах у рамках Нацыянальнага дня служэньня грамадзтву. Абама, ягоная жонка Мішэль і дзьве дачкі пабывалі ў адной з пачатковых школаў Вашынгтону, дзе дапамаглі валянтэрам пафарбаваць кніжныя паліцы.
А віцэ-прэзыдэнт Джо Байдэн з жонкай займаліся ў гэты дзень пакаваньнем пасылак для амэрыканскіх вайскоўцаў.
Радыё Свабода, 20 студзеня 2013