https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Еўрасаюз заклікае ўлады мусульманскіх краін забяспечыць ахову дыпламатаў


Еўрасаюз заклікае ўлады мусульманскіх краін забяспечыць ахову дыпламатаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.
Яна асудзіла напады на заходнія пасольства ў краінах Блізкага Усходу і Афрыкі. "Я сачу за развіццём падзей з глыбокай заклапочанасцю і заклікаю нацыянальныя ўлады ўсіх закранутых краін хутка арганізаваць бяспеку дыпламатычных місій і ахову дыпламатычнага персаналу", — гаворыцца ў заяве.

Эштан падкрэсліла, што ўрады краін, а таксама рэлігійныя і свецкія лідары рэгіёну павінны неадкладна заклікаць да міру і не дапускаць выкарыстання рэлігіі ў экстрэмісцкіх мэтах. "Я заклікаю ўсе ўрады, рэлігійных і свецкіх лідараў прасоўваць ідэі талерантнасці і дыялогу", — заявіла Эштан.

Як раней паведамлялі СМІ, пратэсты ў шэрагу мусульманскіх краін пачаліся пасля з`яўлення знятага ў ЗША фільма "Невінаватасць мусульман", які, на думку мусульман, зневажае прарока Мухамеда.

11 верасня ў Бенгазі (Лівія) у выніку нападу на консульства ЗША загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку амерыканскі пасол у гэтай краіне.

Напады і акцыі пратэсту прайшлі таксама каля місій ЗША ў Егіпце, Судане, Нігерыі.

14 верасня ў Хартуме (Судан) прыблізна пяць чалавек атакавалі размешчаныя побач пасольствы Вялікабрытаніі і Германіі. Пратэстантам удалося трапіць на тэрыторыю нямецкага пасольства і сарваць сцяг.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 17 верасня 2012
 
Дата публикации:17.09.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2278
 
Ключевые слова:
Посольство Ислам Беспорядки Религия Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме