Украінскі прэзыдэнт таксама звольніў міністраў папярэдняга ўраду Міколы Азарава, «у сувязі з адстаўкай Кабінэту Міністраў» і прызначыў новых міністраў. Януковіч звольніў Азарава пасьля парлямэнцкіх выбараў у кастрычніку, але пасьля зноў вылучыў яго на пасаду прэм`ер-міністра. Азарава зацьвердзілі на пасадзе 13 сьнежня на сэсіі парлямэнту, на якой дайшло нават да боек паміж праўрадавымі і апазыцыйнымі дэпутатамі.
Асноўнай задачай новага ўраду Азарава назіральнікі называюць перамовы з Міжнароднымі валютным фондам, аб новай крэдытнай праграме, якая б дазволіла Украіне выплаціць $9.1 мільярда доўгу замежным крэдыторам.
Радыё Свабода, 24 сьнежня 2012