Пра гэта паведаміў сайт палітвязьня.
Прэмія ўсталяваная Сацыял-дэмакратычнай партыяй Нямеччыны за ўнёсак у справу ўзаемапаразуменьня і міру паміж народамі. Яна складаецца з двух частак. Галоўную атрымае нарвескі прэм’ер-міністар Столтэнберг. Мікалай Статкевіч уганараваны прэміяй «За асаблівую палітычную мужнасьць».
Прэмія будзе ўручацца ў гэтым годзе ў другі раз.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны за падзеі 19 сьнежня 2010 году на 6 гадоў зьняволеньня. Як злосны парушальнік рэжыму амаль год таму пераведзены ў «крытую» магілёўскую турму. Палітвязьню дазволенае адно кароткае спатканьне са сваякамі на год, якое сёлета ўжо было выкарыстана.
Радыё Свабода, 16 сьнежня 2012