"Збіраемся з наступнага года пачаць актыўны продаж на рынках Казахстана і Беларусі — з іх пачаць прасцей, бо яны знаходзяцца ў Мытным саюзе. Далей ёсць спіс іншых краін СНД, у якія плануем пасля сваю экспансію", — цытуе кіраўніка Ozon агенцтва Прайм.
Паводле слоў Гавэ, продаж на гэтых рынках ужо пачаўся. Таксама кіраўнік кампаніі адзначыла новую тэндэнцыю — мабільны продаж, які стаў папулярны апошнім часам у РФ. "Мабільны продаж складае цяпер прыкладна 1,2% ад нашай выручкі, але будучыня за ім.
Разумеем, што ён будуць расці, таму інвестуем у мабільныя дадаткі — цяпер у нас пяць дадаткаў для Ozon.ru, для Ozon.travel пакуль іх толькі развіваем", — паведаміла яна і заўважыла, што далейшае развіццё гэтага кірунку будзе залежаць ад інвестыцый у інтэрнэт-сувязь і развіцця мабільных аператараў.
Кажучы пра рост кампаніі, Гавэ паведаміла, што Ozon штогод расце не ніжэй за ўзровень рынку, рост якога склаў у 2011 годзе 30%. "У наступным годзе ён будзе расці такімі ж тэмпамі, таму для нас непрымальны рост ніжэй за гэты паказчык", — заявіла кіраўнік кампаніі. Пры гэтым яна не назвала чаканыя паказчыкі па выручцы за год і паведаміла, што абарот кампаніі па выніках 2011 года склаў прыкладна 9 мільярдаў рублёў, што на 78% больш за аналагічны паказчык у папярэднім годзе.
Акрамя таго, Гавэ адзначыла магчымасць выхаду Ozon на аўкцыённую пляцоўку па прыкладзе Ebay.
Холдынг Ozon — найбуйнейшы расійскі анлайн-магазін з больш як 6 мільёнамі зарэгістраваных карыстальнікаў. У холдынг уваходзяць Ozon.ru, Ozon.travel, Sapato.ru, "О-кур`ер". У 2011 годзе Ozon.ru адправіў карыстальнікам прыкладна 2,5 мільёна замоў супраць 1,95 мільёна ў 2010 годзе. Лідарамі продажу застаюцца кнігі і электроніка.
БелаПАН
Мінск, 6 снежня 2012