https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пуцін: Расія будзе спрыяць далучэнню Узбекістана да зоны свабоднага гандлю


Расія вітае жаданне Узбекістана далучыцца да дагавора аб зоне свабоднага гандлю ў межах СНД і заклікае іншыя краіны СНД заняць такую ж пазіцыю.
Пра гэта заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 5 снежня на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Ашхабадзе, паведамляе РІА Новости.

"Мы ўсяляк вітаем сфармуляванае кіраўніцтвам Узбекістана жаданне далучыцца да зоны свабоднага гандлю ў СНД, усяляк будзем гэтаму спрыяць. Я хачу звярнуцца да ўсіх калег [з просьбай] заняць такую ж пазіцыю і падтрымаць Узбекістан", — сказаў Пуцін.

Пры гэтым ён выказаў надзею, што тыя дзяржавы, якія яшчэ не прынялі канчатковага рашэння па гэтым дагаворы, такое рашэнне ў наступным прымуць, а тыя, хто падпісаў, — ратыфікуюць да канца года.

"Там усяго два бакі засталіся — гэта Кыргызстан і Таджыкістан, але мы з калегамі ў кантакце. Там, наколькі я разумею, чыста тэхнічныя пытанні. Праца ідзе нармальна", — сказаў расійскі прэзідэнт.

Расія, паводле слоў Пуціна, пазітыўна ацэньвае пачатак падрыхтоўкі пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі. "Гэта ініцыятыва нашых украінскіх калег. Мяркую, што рэалізацыя гэтай прапановы прынясе рэальную карысць для кожнай дзяржавы і створыць новыя магчымасці для таго, каб выстраіць эфектыўныя эканамічныя сувязі", — падкрэсліў ён.

Пуцін таксама дадаў, што сёння будзе зроблены яшчэ адзін крок на шляху ўмацавання эканамічных сувязяў — размова ідзе аб падпісанні пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы арганізацыі інтэграванага валютнага рынку СНД. "Яго практычная рэалізацыя дапаможа нам рэалізоўваць камерцыйныя планы ў нацыянальных валютах, дапаможа банкам нашых краін эфектыўна выстройваць працу, паслужыць умацаванню макраэканамічнай стабільнасці ў рэгіёне", — сказаў Пуцін.

На яго думку, гэты крок будзе садзейнічаць стварэнню ўмоў для паглыблення інтэграцыйных намаганняў у Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы. "Мы будзем вітаць усе дзяржавы, якія выкажуць жаданне і будуць гатовыя да далучэння да гэтых інтэграцыйных аб`яднанняў", — заявіў расійскі прэзідэнт.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 5 снежня 2012
 
Дата публикации:05.12.2012
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:1687
 
Ключевые слова:
Узбекистан-ТС Интеграция Свободная торговля Саммит в Ашхабаде Содружество независимых государств
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме