Аказалася, што большая частка малаадукаванага і беднага насельніцтва, старэйшага за 40 гадоў, падтрымліваюць зьяўленне на вуліцах казачых патрулёў. Супраць патрулёў выступаюць адукаваныя і маладыя людзі, прычым часьцей за ўсё яны выбіраюць адказ «стаўлюся з іроніяй», – гэта значыць, ня вельмі вераць, што патрулі з нагайкамі могуць стаць рэальнасьцю. Толькі 13 адсоткаў апытаных ставяцца да новага віду дружыньнікаў строга адмоўна.
Радыё Свабода, 3 сьнежня 2012