"Ніякага параду планет 21 снежня 2012 года не будзе. Найбліжэйшым часам ніякіх пагроз для Зямлі не прадбачыцца", — паведаміў вучоны.
Кузнечык сказаў, што 13 красавіка 2029 года на адлегласці прыкладна 35 тысяч кіламетраў ад Зямлі пройдзе астэроід № 99942, які з верагоднасцю ў 45 тысячных працэнта пры наступным сваім вітку можа накіравацца да Зямлі. Аднак "ёсць рэальныя спосабы пазбегнуць гэтай з`явы", падкрэсліў Кузнечык.
Што да календара Майя, то датай яго завяршэння Кузнечык лічыць снежань 2066 года. "Мова Майя ў рэальнасці не захавалася, ёсць толькі каменныя стэлы са знакамі, якія можна тлумачыць па-рознаму. Да таго ж нідзе не напісана, што з заканчэннем календара скончыцца і цывілізацыя", — адзначыў Кузнечык. Паводле яго меркавання, прычына падагравання цікавасці да канца свету — спроба банкіраў і СМІ, якія зарабляюць на рэкламе, павялічыць даходы пасля зацяжнога фінансавага крызісу.
БелаПАН, 29 лістапада 2012