https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Канец свету не можа адбыцца за адзін дзень, гэта працяглы працэс, заяўляе астролаг Кірушын


Найбліжэйшы канец свету можа настаць не раней чым праз 400 тысяч гадоў, сцвярджае астролаг Ігар Кірушын. Такі пункт гледжання ён выказаў падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай міфу пра канец свету, 29 лістапада ў Мінску.
"Найбліжэйшыя сур`ёзныя ўзрушэнні чакаюць Зямлю праз 400 тысяч гадоў. Штогод з`яўляюцца людзі, якія гавораць пра канец свету, мабыць, для таго, каб было што абмяркоўваць", — заявіў Кірушын.

Ён растлумачыў, што канец свету не можа адбыцца за адзін канкрэтны дзень, гэта працяглы працэс, які азначае не літаральнае знішчэнне планеты, а пераход ад адной цывілізацыі да іншай.

"Канец свету мае розныя формы, такія, як, напрыклад, сусветны патоп, сусветны пажар, а таксама катаклізмы мацнейшага маштабу, якія суправаджаюцца землетрасеннем і г.д.", — сказаў астролаг.

БелаПАН

29 лістапада 2012
 
Дата публикации:29.11.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:2226
 
Ключевые слова:
Астрология Конец света
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме