Тым не менш, як паведамляе партал delfi.lt, прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ сваім дэкрэтам прыняла вернутыя ўрадам Андруса Кубілюса паўнамоцтвы і даручыла яму часова выконваць гэтыя абавязкі, пакуль не будзе сфарміраваны новы ўрад.
Правацэнтрысцкі ўрад пад кіраўніцтвам Кубілюса стаў першым у гісторыі незалежнай Літвы, якому ўдалося прапрацаваць усе чатыры гады.
Адразу ж пасля другога тура выбараў у сейм прэзідэнт заявіла, што даручыць сфарміраваць новы кабінет міністраў сацыял-дэмакратам, якія набралі больш за ўсё галасоў. Разам з тым Грыбаўскайтэ вылучыла ўмову, што ў кіруючай большасці і ва ўрадзе не павінна быць Партыі працы.
У якасці прэтэндэнта на пасаду прэм`ера называецца лідар сацыял-дэмакратаў Альгірдас Буткявічус, які, нягледзячы на папярэджанне прэзідэнта, узяўся фарміраваць кабінет міністраў з удзелам Партыі працы, партыі "Парадак і справядлівасць" і Выбарчай акцыі палякаў Літвы, якая далучылася да іх. Гэтыя партыі ўжо падпісалі кааліцыйны дагавор і размеркавалі міністэрствы.
Згодна з законам, у дзень, калі новы сейм збіраецца на першае пасяжэнне, урад складвае паўнамоцтвы. Прэзідэнт прымае паўнамоцтвы ва ўрада і даручае яму часова выконваць абавязкі да фармірвання новага кабінета міністраў і ў 15-дзённы тэрмін прадстаўляе парламенту кандыдатуру новага прэм`ер-міністра.
Пасля таго як сейм ухваляе кандыдатуру прэм`ера, ён не пазней чым на працягу 15-ці дзён ад яго прызначэння прэм`ерам павінен прадставіць сейму сфарміраваны ім і зацверджаны прэзідэнтам кабінет міністраў, а таксама вынесці на абмеркаванне ўрадавую праграму.
16-ты кабінет міністраў атрымае паўнамоцтвы да дзеяння, калі парламент простай большасцю галасоў ухваляе яго праграму.
Прэм`ера з ухвалення сейма прызначае і завальняе прэзідэнт.
Лідар кансерватараў Кубілюс пасаду прэм`ер-міністра займаў з 9-га снежня 2008 года. У яго кабінет міністраў уваходзілі прадстаўнікі Саюза Айчыны — хрысціянскія дэмакраты Літвы, Руху лібералаў, а таксама Саюза лібералаў і цэнтра.
БелаПАН
Мінск, 17 лістапада 2012