У Вiцебскiм абласным краязнаўчым музеi рыхтуюцца да адкрыцця, бадай, самай незвычайнай выставы, прысвечанай Сусветнаму дню плюшавага мiшкi. Выстава адкрыецца 26 кастрычнiка, напярэдаднi 110-гадавiны з "дня нараджэння" таго самага мiшкi, якое ён адзначае 27 кастрычнiка.
— Сёння цяжка ўявiць сабе свет без плюшавага мiшкi. Цацка з`яўляецца сябрам дзяцей i дарослых, сiмвалам бесклапотнай забавы. За мiнулае стагоддзе ў свеце былi прададзены мiльёны плюшавых медзведзянят усiх памераў i колераў. Яны сталi самай папулярнай цацкай у свеце, — расказалi ў Вiцебскiм абласным краязнаўчым музеi. — 26 кастрычнiка ў Вiцебскiм абласным краязнаўчым музеi адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай Сусветнаму дню плюшавага мiшкi, якое ўключае пазнавальна-забаўляльную праграму для дзяцей-сiрот. У межах выставы пройдзе дабрачынная акцыя "Падары цацку дзецям".
На працягу трох тыдняў да адкрыцця выставы кожны можа прынесцi ў Ратушу цацкi, якiя будуць уручаны на адкрыццi выставы дзецям з прытулку i дзiцячага дома.
Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 13 кастрычніка 2012