Паводле слоў Вентрэла, ЗША і надалей будуць аказваць дапамогу сілам, які ваююць у Сірыі з урадавымі войскамі. "Мы працягваем атрымліваць запыты і працягваем строіць з апазіцыяй планы па расходаванні сродкаў", — удакладніў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства. На сродкі, што выдаткоўваюцца для апазіцыі, закупляюцца камунікацыйнае абсталяванне, медыкаменты і прадметы першай неабходнасці. Удакладняючы, якія дзеянні ЗША робяць у дачыненні да сірыйскага прэзідэнта Башара Асада, Вентрэл заявіў, што Злучаныя Штаты працягваюць рабіць усё, каб паскорыць адхіленне ад улады сірыйскага лідара, перадае РІА "Навіны".
Звязда, 3 жніўня 2012