Як паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, дакументам прадугледжваецца павелічэнне колькасці беларускага кантынгенту ў складзе Часовых сіл ААН у Ліване (ЧСААНЛ) з 9 да 11 чалавек. Дадаткова будуць адпраўлены два медработнікі, каб сфарміраваць нацыянальную медыцынскую брыгаду ў шпіталі ЧСААНЛ. Адпаведная прапанова паступіла беларускаму боку ад Сакратарыята ААН.
Нагадаем, у канцы чэрвеня была інфармацыя пра тое, што ў адпаведнасці з указам №" 400 у складзе Часовых сіл ААН у Ліване праходзяць службу тры беларускія грамадзяніны — афіцэр штаба міратворчага кантынгенту, а таксама два ўрачы медыцынскага шпіталю місіі ў горадзе Накура. Падчас ратацыі 23 студзеня гэтага года ў Ліван адправіўся падпалкоўнік Юрый Малы. Ён выконвае абавязкі афіцэра штаба, які адказвае за арганізацыю ўзаемадзеяння камандавання місіі з кіруючым складам узброеных сіл Лівана, а таксама падрыхтоўку і правядзенне адпаведных сустрэч.
Намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась заявіў журналістам, што краіна гатова пашырыць свой удзел у Часовых сілах ААН у Ліване.
Зараз беларускі бок гатовы адправіць у Ліван яшчэ 11 медыцынскіх работнікаў для стварэння паўнацэннай медыцынскай брыгады і шэсць афіцэраў па ўзаемадзеянні. Гэта пытанне прапрацоўваецца з інданезійскім бокам, які адказвае ў місіі за гэту дзейнасць.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 3 жніўня 2012