https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску абмеркавалі міграцыйную тэматыку


Дэлегацыі з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Сакратарыята АДКБ падвялі вынікі правядзення ў 2023 годзе рэгіянальнай аперацыі АДКБ па супрацьдзеянні незаконнай міграцыі, абмяняліся меркаваннямі аб міграцыйнай сітуацыі ў дзяржавах-членах арганізацыі.
Апроч таго, удзельнікі пасяджэння падзяліліся досведам па пытаннях міграцыйнага кантролю ў адносінах да іншаземцаў, выдачы ім дазволаў на часовае пражыванне і прыёму ў грамадзянства ў спрошчаным парадку, супрацьдзеяння нелегальнай занятасці працоўных мігрантаў.

— У апошнія гады міграцыйная тэматыка становіцца ўсё больш актуальнай і патрабуе прыняцця пэўных мер як на нацыянальным, так і міждзяржаўным узроўні, — адзначыў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Юрый Назаранка. — Геапалітычныя і эканамічныя рэаліі, якія змяняюцца, вельмі хутка трансфармуюць міграцыйныя працэсы, ствараючы для кожнай дзяржавы пэўныя выклікі і пагрозы. Нельга забываць і пра тую карысць, якую можа прыносіць спарадкаваная і рэгуляваная міграцыя. Менавіта таму выпрацоўка адзінай узгодненай стратэгіі з’яўляецца неад’емным складнікам нашага агульнага поспеху. За гады сваёй дзейнасці каардынацыйны савет паказаў сябе пляцоўкай, якая забяспечвае магчымасць узаемадзеяння і адыгрывае важную ролю ў вырашэнні задач, якія стаяць перад намі.

У размове з журналістамі, начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун расказаў, што на парадак дня былі вынесены сур’ёзныя пытанні, звязаныя з супрацьдзеяннем незаконнай міграцыі на тэрыторыі дзяржаў — удзельніц АДКБ. У прыватнасці, фармаванне агульных інфармацыйных рэсурсаў, павышэнне якасці і аператыўнасці ўзаемадзеяння пры выяўленні і спыненні каналаў незаконнай міграцыі.

Удзельнікі мерапрыемства таксама абмерквалі аспекты ўдасканалення дзейнасці Каардынацыйнага савета, вызначчылі месца і час наступнага пасяджэння. У завяршэнні былі падпісаны выніковыя дакументы.

Вераніка Канюта
Звязда, 13 снежня 2023
 
Дата публикации:13.12.2023
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:198
 
Ключевые слова:
ОДКБ Миграционная политика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме