https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ва Ўкраіне адбылася дыскатэка ў падтрымку расейскай мовы


У суботу ў Луганску адбыліся дыскатэка і канцэрт у падтрымку расейскай мовы. Луганскія выканаўцы сьпявалі ў цэнтры горада — на плошчы каля помніка Тарасу Шаўчэнку.
Улічваючы рэпэртуар песень, мерапрыемства было накіравана ў першую чаргу на моладзь. Масавасьць на плошчы дапамагалі стварыць прадстаўнікі зьвязаных з Партыяй рэгіёнаў моладзевых арганізацыяў — «Маладых рэгіёнаў», «Новай гвардыі», «Маладой гвардыі».

Каля 20 маладых людзей апранулі футболкі з надпісам «Родная мова — рускім». А каля сцэны былі разьвешаныя банэры «Рускай мове — так!», «Рэгіянальная мова — так!» «Нацыяналізм ня пройдзе!»

Вядучы канцэрту ў прамежках паміж выступамі артыстаў пераконваў гледачоў, што жыхарам усходніх рэгіёнаў Украіны забараняюць размаўляць на расейскай мове і трэба не баяцца абараняць свае правы.

Радыё Свабода, 8 ліпеня 2012
 
Дата публикации:08.07.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:2483
 
Ключевые слова:
Украина Закон о языках
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме