https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Іран адказаў на амерыканскую "суперзброю" сваім "супербетонам"


У адказ на заяву міністра абароны ЗША Леона Панеты аб магчымасці нанясення ўдару па іранскіх ядзерных аб`ектах амерыканскай "суперзброяй" навукоўцы гэтай ісламскай рэспублікі заявілі, што стварылі "супербетон".
У яго ўваходзяць кварцавы парашок і адмысловыя валокны, якія ператвараюць яго ў вельмі трывалы матэрыял, які вытрымлівае велізарны ціск. Такі бетон у стане абараніць падземныя ядзерныя аб`екты ад магчымых бомбавых і ракетных удараў. Як адзначаюць мясцовыя СМІ, звышмоцны бетон выраблены на аснове "іранскай формулы", не мае роўных у свеце і забяспечыць дадатковы галаўны боль Вашынгтону нараўне з іранскай ядзернай праграмай. Пры гэтым асабліва падкрэсліваецца, што бетон створаны пераважна для мірных мэт, але, як усякі матэрыял "падвойнага прызначэння", можа выкарыстоўвацца для абароны падземных аб`ектаў ад удараў з паветра.

Між тым, авіяносец ЗША Еntеrрrіsе пакінуў сваю базу ў Норфалку і накіраваўся ў раён Індыйскага акіяна да берагоў Ірана. Такім чынам, цяпер агульная колькасць амерыканскіх авіяносных груп у раёне Персідскага заліва зноў павялічыцца да трох.

Звязда, 13 сакавіка 2012
 
Дата публикации:13.03.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1822
 
Ключевые слова:
Иран-США Ядерная программа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме