https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Суд Лівіі прыгаварыў трох грамадзян Беларусі да дзесяці гадоў турэмнага зняволення


Затрыманыя ў Лівіі беларусы прыгавораны 4 чэрвеня да дзесяці гадоў турэмнага зняволення. Расіянін, якога абвінавачваюць у каардынаванні групы, — да пажыццёвага зняволення. Іншыя падсудныя прыгавораны да дзесяці гадоў турмы з папраўчымі работамі.
У Міністэрстве замежных спраў Беларусі пацвердзілі  паведамленні СМІ.

Як перадавалася раней, судовы працэс над трыма беларусамі, двума расіянамі і 19 украінцамі, якія абвінавачваюцца ва ўдзеле ў ваенных дзеяннях на баку звергнутага Муамара Кадафі, пачаўся 9 красавіка. МЗС Беларусі заявіла, што абвінавачанне ў дачыненні да беларускіх грамадзян не адпавядае сапраўднасці. Паводле інфармацыі знешнепалітычнага ведамства, беларусы прыехалі ў Лівію паводле кантракта для працы на цывільных аб`ектах і былі арыштаваны ў жніўні 2011 года адразу пасля перасячэння мяжы разам з грамадзянамі Расіі і Украіны.

Раней у замежнай прэсе неаднаразова з`яўляліся паведамленні са спасылкай на крыніцы ў Пераходным нацыянальным савеце Лівіі аб тым, што сярод замежных наёмнікаў, якія ваююць на баку Кадафі, былі беларускія грамадзяне. Афіцыйны Мінск адхіляў інфармацыю аб прысутнасці ў Лівіі ваенных спецыялістаў з Беларусі. Аднак незалежныя эксперты не выключалі, што наёмнікі з Беларусі, у тым ліку былыя ваенныя спецыялісты, маглі знаходзіцца ў Лівіі ў прыватным парадку.

22 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі Аляксандр Астроўскі зазначыў, што ў Лівіі рознымі ваенізаванымі фарміраваннямі затрыманы чацвёра беларускіх грамадзян, у дачыненні да трох ідзе судовы разбор. Адзін беларускі грамадзянін быў затрыманы разам з украінцамі, трое — з грамадзянамі Расіі. "Умовы ўтрымання беларускіх грамадзян не вельмі добрыя", — сказаў Астроўскі. Яны жывуць у спартзале і сталовай, дзе з пачаткам спякотнага перыяду ўстаноўлены кандыцыянеры.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 4 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:04.06.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2316
 
Ключевые слова:
Война в Ливии Цветные революции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме