На Канскім кінафестывалі фільм "У тумане" паводле аповесці Васіля Быкава атрымаў узнагароду
На 65-м Канскім кінафестывалі фільм "У тумане" паводле аповесці беларускага пісьменніка Васіля Быкава атрымаў узнагароду Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў, паведамляе французскі "Канал+".
Рэжысёр карціны — ураджэнец Баранавічаў Сяргей Лазніца. Над 127-хвіліннай стужкай працавалі кінематаграфісты Германіі, Расіі, Латвіі, Нідэрландаў і Беларусі.