https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сярод фіналістаў — кнігі «Бібліятэкі Свабоды»


Сёмага лютага амбасада Рэспублікі Польшча, Польскі інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў абвясьцілі кароткі сьпіс першых намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройца.
Намінантаў абвясьцілі на адмыслова скліканай прэсавай канфэрэнцыі, на якой прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх сузаснавальнікаў першай недзяржаўнай прэміі за лепшую беларускамоўную празаічную кнігу году.

Амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Лешак Шарэпка сказаў, што калі ён прыехаў працаваць у Менск, то быў вельмі ўражаны мізэрнай колькасьцю беларускамоўных кніг у кнігарнях. Такая сытуацыя, на ягоную думку, не адпавядае творчаму патэнцыялу аўтараў, а сьведчыць хутчэй пра іхнія абмежаваныя выдавецкія магчымасьці. У іншых малых краінах дзяржава падтрымлівае сваіх нацыянальных літаратараў, чаго нельга сказаць пра дзяржаву беларускую. Адсюль і паўстала ідэя прэміі, якой арганізатары вырашылі падтрымаць тых празаікаў, якія пішуць па-беларуску:

«І такая галоўная ідэя гэтага конкурсу, каб чалавек лягчэй прымаў рашэньне пісаць кнігу на той мове, на якой гаварыла яго маці».

Спадар Шарэпка падкрэсьліў, што ідэя дапамогі беларускім літаратарам палягае ня толькі ў матэрыяльнай падтрымцы пераможцы, але і ў павелічэньні колькасьці чытачоў кніг беларускіх літаратараў. Ужо ёсьць дамоўленасьць з польскімі выдавецтвамі, што кнігі, якія ўвайшлі ў шорт-ліст, будуць перакладзеныя і выдадзеныя па-польску. Што, безумоўна, у некалькі разоў павялічыць увагу і ў іншых краінах да лепшых твораў беларускай прозы.

На пытаньне, чаму прэмія ўсталяваная толькі за празаічныя кнігі, спадар Шарэпка сказаў, што, на ягоны погляд, паэзія цяпер — гэта мастацтва для вузкіх эліт, а ён хацеў бы, каб ляўрэатаў чыталі тысячы:

«Я б хацеў, каб наша прэмія ўвайшла ў народ, каб людзі, якія атрымліваюць гэтую прэмію, маглі выдаваць кнігі па сто тысяч асобнікаў. Можа, некалі так і будзе, але калі мы гаворым пра паэзію, то гэта немагчыма. Можа, у будучыні мы й памяняем гэтую формулу. Мы б хацелі, каб гэтая прэмія стала штогадовай. У такіх прэмій вельмі сур’ёзна ўплывае на іх прэстыж традыцыя. Калі атрымаецца сёлета, атрымаецца празь пяць, шэсьць гадоў і ўсё будзе добра, то, можа, мы будзем пашыраць формулу і па-іншаму гэта будзем рабіць».

Імёны першых кандыдатаў на прэмію імя Ежы Гедройца агучыў старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч:

Уладзіслаў Ахроменка.
«Тэорыя змовы».
Альгерд Бахарэвіч. «Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча».
Павал Касьцюкевіч. «Зборная РБ па негалоўных відах спорту».
Артур Клінаў. «Шалом: ваенны раман».
Аляксандр Лукашук. «Сьлед матылька. Освальд у Менску».
Андрэй Федарэнка. «Мяжа».
​​
Кнігі Альгерда Бахарэвіча і Аляксандра Лукашука выдадзеныя летась у сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе».

Якая з кніг будзе прызнаная найлепшай, стане вядома 3 сакавіка.

Валянціна Аксак
Радыё Свабода, 7 лютага 2012
 
Дата публикации:07.02.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:3148
 
Ключевые слова:
Белорусская проза Беларусь-Польша Премия Ежи Гедройца Беларуская мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме