https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


70 ахвяраў маразоў у Эўропе


Парушаны рух пасажырскага і грузавога транспарту. У Італіі вялікагрузным аўтамабілям забаронены выезд на шашы, адмененыя некалькі футбольных матчаў. У Кіеве сёньня зачыненыя школы — з-за моцных маразоў.
Падобныя захады прынятыя на поўначы Грэцыі, дзе тэмпэратура панізілася да мінус 16-ці градусаў. У некалькіх вялікіх і малых гарадах Баўгарыі зарэгістраваныя тэмпэратурныя рэкорды — мінус 29 градусаў.

У Польшчы замерзьлі сем чалавек, пяцёра зь іх — бяздомныя. Хваля халадоў, па прагнозах, дасягне сваёй найбольшай сілы ў гэтыя выходныя дні.

Міністэрства надзвычайных сытуацый Украіны паведаміла, што сёньня яшчэ 13 чалавек памерлі ад моцных халадоў. Большасьць ахвяраў былі бяздомнымі. З 43 чалавек, якія памерлі за апошнія пяць дзён, 28 былі знойдзеныя мёртвымі на вуліцах, сямёра памерлі ў сваіх дамах і восем загінулі ў шпіталях пасьля абмаражэньня.

Больш за 700 чалавек былі шпіталізаваныя з пераахалоджваньнем і абмаражэньнем. Украіна перажывае самую халодную зіму за апошнія шэсьць гадоў. Тэмпэратура ўпала да мінус 33 градусаў у некаторых рэгіёнах.

Радыё Свабода
1 лютага 2012
 
Дата публикации:01.02.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2239
 
Ключевые слова:
Природные катаклизмы Морозы в Европе
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме