https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Скарлет Ёхансан прызналася ў сваім беларускім паходжанні


Скарлет Ёхансан прыляцела ў Маскву на прэм’еру фільма «Мсціўцы», у якім выканала ролю расейскай Наташы Раманавай, па мянушцы Чорная Удава.
«Мая сям’я паходзіць з Мінска, з Беларусі. — расказала акторка на прэс-канферэнцыіў Маскве. — Мая маці вельмі хвалявалася, калі мы ляцелі ва Усходнюю Еўропу», — кажа актрыса. У Беларусі Ёхансан яшчэ ніколі не бывала.

Па словах актрысы, яе зацікавіў вобраз расейскай шпіёнкі, не ў апошнюю чаргу дзеля яе каранёў.

«Мне было вельмі цікава сыграць Чорную Удаву яшчэ раз», — кажа Ёхансан, якая ўвасобіла вобраз расейскай шпіёнкі ў фільме «Жалезны чалавек — 2».

«Мсціўцы» маюць падобны сюжэт, заснаваны на серыі коміксаў. Група супергерояў мусіць ратаваць свет ад невядомага ворага.

Скарлет Ёхансан нарадзілася ў 1984 годзе, у сям’і архітэктара Крыстэна Ёхансана і Мэлані Слоўн, якая паходзіць з беларускіх яўрэяў.

Найбольш вядомыя ролі Ёхансан выканала ў фільмах «Цяжкасці перакладу» «Чорная архідэя», «Сенсацыя».

Цяпер у фільмаграфіі актрысы болей за 30 фільмаў. Акрамя кіно, Ёхансан яшчэ спявае і выступае ў ролі мадэлькі.

Народная Воля
18 красавiка 2012
 
Дата публикации:18.04.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:3289
 
Ключевые слова:
Кинематограф Скарлет Йохансон Евреи в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме