Аляксандр Лукашэнка ўхваліў у якасці асновы для правядзення перамоў праект міжурадавага пагаднення з Федэратыўнай Рэспублікай Бразілія аб адмене віз для кароткатэрміновых паездак. Адпаведны ўказ падпісаны 27 сакавіка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.
На правядзенне перамоў і падпісанне пагаднення ўпаўнаважаны намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік.
БелаПАН, Мінск, 27 сакавіка 2012