https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віншуем з Днём Волі!


Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” віншуе ўсіх беларусаў на Радзіме і ў замежжы з нашым вялікім нацыянальным гістарычным святам – Днём Волі.
94 гады таму, 25 сакавіка 1918 года была прынята Трэцяя Устаўная Грамата, згодна з якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. Гэта падзея ёсць вытокам беларускай дзяржаўнасці. Калі б не акт 25 сакавіка, уся далейшая гісторыя і сам факт існавання Беларусі як незалежнай дзяржавы сёння былі б немагчымымі.

На жаль, далёка не ўсё ў сучаснай Беларусі складваецца так, як марылі аўтары Трэцяй Устаўной Граматы, ідэалы БНР па-ранейшаму застаюцца ідэаламі, і свята 25 сакавіка ў Беларусі адзаначаецца не так, як нам бы таго хацелася. Тым не менш, гэта ніяк не змяншае яго значнасці для кожнага з нас.

Таму хочацца нагадаць пра тое, што Беларусь пачынаецца з кожнага з нас, з нашых думак, з нашых учынкаў, з нашай руплівай працы на карысць роднай Бацькаўшчыны. Жадаем усім шчырым беларусам моцнага здароўя, нязгаснай энергіі, веры ў сябе і свае сілы. Хай у Вашых хатах пануюць дабрабыт і згода, хай Вашая жыццёвая сцяжынка будзе прамой і сумленнай, хай заўжды хапае сіл не збочваць з аднойчы абранага шляху.

Разам мы здольныя пабудаваць краіну нашай мары – сапраўды беларускую Беларусь, вольную і дэмакратычную. Будзьма беларусамі і будзьма разам!

Жыве Беларусь!

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
24 сакавіка 2012
 
Дата публикации:25.03.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:3410
 
Ключевые слова:
Памятные даты Праздники Беларуси Дзень Волі
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме