https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі


Віншаванні Старшыні Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Дарагія беларусы і расіяне!

У найноўшай гісторыі нашых дзяржаў ёсць знакавае свята — Дзень яднання. Ён сімвалізуе непарушную дружбу і брацтва народаў Беларусі і Расіі.

Сёння нас родняць агульная гісторыя, культура і самае галоўнае — шчырае імкненне да аб`яднання намаганняў і магчымасцяў у мэтах устойлівага сацыяльна-эканамічнага прагрэсу дзвюх краін.

Нашы справы гавораць лепш за любыя словы! Яркім доказам эфектыўнасці Саюзнай дзяржавы і пераваг беларуска-расійскай мадэлі супрацоўніцтва стаў рэкордны рост двухбаковага гандлю. Разам мы паспяхова рэалізуем міждзяржаўныя эканамічныя праграмы і маштабныя навукаёмістыя праекты ў энергетычнай і касмічнай сферах.

Уніфікацыя нацыянальных заканадаўстваў у многіх галінах, каардынацыя знешнепалітычнай дзейнасці, агульная абаронная і ваенна-тэхнічная палітыка — усё гэта робіць нас больш моцнымі, дазваляе смела і з абгрунтаваным аптымізмам глядзець у будучыню.

Асноўным дасягненнем саюзнага будаўніцтва з`яўляюцца сацыяльныя гарантыі для грамадзян нашых дзяржаў. Беларусы і расіяне маюць роўныя магчымасці ў атрыманні адукацыі і медыцынскай дапамогі, у працаўладкаванні і выбары месца жыхарства.

Саюз Беларусі і Расіі стаў сапраўдным флагманам інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы.

Унікальныя напрацоўкі, створаныя і павялічаныя ў рамках саюзнага будаўніцтва з улікам перадавых мадэляў міждзяржаўных адносін, мы рэзультатыўна выкарыстоўваем у больш шырокіх інтэграцыйных фарматах.

Беларусь і Расія мэтанакіравана ідуць па шляху ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Нямала задач яшчэ трэба будзе вырашыць, але вывераныя і ўзгодненыя дзеянні адкрыюць новыя гарызонты для стабільнага развіцця нацыянальных эканомік і павышэння дабрабыту грамадзян.

Дарагія сябры!

Ад усёй душы віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Моцнага вам здароўя, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Няхай ажыццяўляюцца самыя смелыя планы, а ў нашым агульным беларуска-расійскім доме заўсёды пануюць мір, згода і шчасце.

Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.

Звязда, 31 сакавіка 2012
 
Дата публикации:31.03.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:2732
 
Ключевые слова:
Праздники Беларуси День единения народов России и Беларуси Поздравление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме