https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Вільнюсе адкрылася выстава "Невядомая БНР"


Выстава ўнікальных архіўных дакументаў, якія адносяцца да перыяду Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), адкрылася 23 сакавіка ў Цэнтральным дзяржаўным архіве Літвы і ЕГУ.
Мерапрыемства праходзіць у рамках Беларускага тыдня, які прысвечаны святкаванню Дня Волі ў Вільнюсе.

Як паведамілі ў прэс-службе маладзёжнай асацыяцыі StudAlliance, у экспазіцыі прадстаўлены копіі розных зваротаў, рэзалюцый, асабістых дакументаў заснавальнікаў палітычных аб`яднанняў, дакументаў аб беларускім музеі Івана Луцкевіча, дыпламатычных пашпартоў беларускіх палітыкаў, унікальныя сведчанні аб дзейнасці Барыса Кіта.

Выстава была адкрыта куратарам бакалаўрскай праграмы ЕГУ "Культурная спадчына і турызм" Юрыем Юркевічам і прарэктарам па акадэмічных пытаннях Аляксандрам Калбаскам. Мастацкім афармленнем выставы займаўся Алесь Пушкін. У пачатку мерапрыемства было зачытана прывітальнае слова старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.

Прадстаўнікі ЕГУ пры падтрымцы супрацоўнікаў Цэнтральнага архіва шукалі і аналізавалі гістарычныя дакументы, якія маюць значэнне для беларускай гісторыі 1918—1944 гадоў.

У прэс-службе асацыяцыі адзначылі, што наведнікі выставы з цікавасцю слухалі расповед пра дакументы, размешчаныя на выставе, бацькі беларускай незалежнасці Антона Луцкевіча ў выкананні артыста Пятра Клюева, які звярнуўся да гасцей на беларускай, англійскай, польскай і італьянскай мовах. "Прэм`ер-міністр" уласнаручна падпісаў "пашпарты БНР" з асабістым нумарам для кожнага, хто хацеў стаць яе грамадзянінам.

Арганізатарамі выставы выступілі Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ), Цэнтральны дзяржаўны архіў Літвы і Фонд імя Конрада Адэнаўэра (KAS).

Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 24 сакавіка 2012
 
Дата публикации:24.03.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:3113
 
Ключевые слова:
Дзень Волі Вільня Белорусская Народная Республика Выставка Беларусь-Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме