https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская дэлегацыя бярэ ўдзел у рабоце 189-й сесіі Выканаўчага савета ЮНЕСКА


Беларуская дэлегацыя бярэ ўдзел у рабоце 189-й сесіі Выканаўчага савета ЮНЕСКА, якая праходзіць з 27 лютага па 10 сакавіка ў Парыжы (Францыя).
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, 2 сакавіка на пленарным пасяджэнні выступіць старшыня Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА, пасол па асаблівых даручэннях Уладзімір Шчасны.

На сесіі будуць заслуханыя і абмеркаваныя даклады генеральнага дырэктара ЮНЕСКА Ірыны Бокавай аб выкананні праграмы і выкананні бюджэту арганізацыі; аб выніках, дасягнутых у папярэдні двухгадовы перыяд (2010—2011 гады); аб мерах па выкананні рашэнняў і рэзалюцый, прынятых выканаўчым саветам і генеральнай канферэнцыяй на іх папярэдніх сесіях.

Таксама плануецца разгледзець апошнія рашэнні арганізацый сістэмы ААН, якія маюць дачыненне да дзейнасці ЮНЕСКА; ход падрыхтоўкі трэцяга Міжнароднага кангрэсу па тэхнічнай і прафесійнай адукацыі.

Будуць абмяркоўвацца пытанні распрацоўкі праекта праграмы і бюджэту на 2014—2017 гады, механізмы ўвязкі чатырохгадовай праграмы і двухгадовых бюджэтаў у рамках новага цыклу праграмавання. Пры гэтым, як адзначае прэс-служба, адным з найбольш актуальных пытанняў стане фінансавае становішча ЮНЕСКА ў сувязі з адмовай ЗША выплачваць узносы ў рэгулярны бюджэт гэтай арганізацыі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 1 сакавіка 2012
 
Дата публикации:01.03.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:2552
 
Ключевые слова:
Образование Финансы ЮНЕСКО
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме