https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Еўрапейскі дыялог для мадэрнізацыі Беларусі"


23 сакавіка Савет ЕС абмяркуе новую праграму супрацоўніцтва з Беларуссю.
Праграма "Еўрапейскі дыялог для мадэрнізацыі Беларусі" павінна быць фармальна ўхваленая на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў ЕС, паведаміла Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Сутнасць новай праграмы — актывізацыя супрацоўніцтва з беларускай грамадзянскай супольнасцю.
"Як вы памятаеце, пасля непразрыстых выбараў у снежні 2010 гады мы гаварылі пра неабходнасць узмацніць дыялог з грамадзянскай супольнасцю і насельніцтвам Беларусі ў цэлым, — адзначыла прэс-сакратар. — І цяпер мы рэалізуем гэту ідэю, якую назвалі "Еўрапейскі дыялог для мадэрнізацыі. Іншымі словамі, мы пашыраем наша супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю і беларускай палітычнай апазіцыяй".

Качыянчыч таксама нагадала, што ў лідараў беларускай апазіцыі адбылося некалькі сустрэч з прадстаўнікамі ЕС, у тым ліку з Кэтрын Эштан і еўракамісарам па пытаннях пашырэння Штэфанам Фюле.

"І мы працягнем працаваць з імі для абмеркавання еўрапейскай будучыні для Беларусі, дэмакратычнай альтэрнатывы і патэнцыяльнай выгады для краіны. Мы спадзяемся ўбачыць, як змяняецца Беларусь у бок дэмакратыі, вяршэнства закона і павагі правоў чалавека", — заявіла Качыянчыч.

У гэтым выпадку, падкрэсліла яна, з боку ЕС магчыма аказанне краіне дапамогі ў правядзенні эканамічных рэформ і прыцягненні інвестыцый. У прыватнасці, магчыма больш актыўнае супрацоўніцтва з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, аказанне макраэканамічнай дапамогі.

Паводле звестак БелаПАН, новая праграма, у выпадку яе ўхвалення Саветам ЕС, ужо 29 сакавіка будзе афіцыйна прадстаўлена ў Бруселі, аднак Мая Качыянчыч пакуль не змагла пацвердзіць гэтую інфармацыю.

Варта таксама адзначыць, што 23 сакавіка на пасяджэнні Савета міністраў ЕС будзе разгледжаны поўны спіс беларускіх прадпрыемстваў і бізнесменаў, да якіх могуць быць ужытыя санкцыі, — пра гэта паведаміла Кэтрын Эштан 27 лютага.

Нагадаем, прыняць "далейшыя меры" ў дачыненні да беларускай дзяржавы Савет ЕС заклікалі лідары краін Еўрасаюза на саміце ў Бруселі 2 сакавіка. У прынятай заяве еўрапейскія лідары таксама выказалі прыхільнасць супрацоўніцтву з грамадзянскай супольнасцю Беларусі і падтрымку дэмакратычным імкненням беларускага народа.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 14 сакавіка 2012
 
Дата публикации:14.03.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2769
 
Ключевые слова:
Экспорт демократии Беларусь-Евросоюз Санкции ЕС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме