https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЕС рыхтуе адказ Мінску


Некаторыя краіны Еўрасаюза ўжо адрэагавалі на рашэнне беларускіх улад, прынятае сёння ў адносінах да двух заходніх дыпламатаў.
Нагадаем, некалькі гадзін таму афіцыйны Мінск прапанаваў кіраўніку прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майры Моры і паслу Польшчы Лешаку Шарэпку "выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці націску і санкцый". Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных у адказ на прынятае напярэдадні рашэнне Савета ЕС папоўніць спіс неўязных беларускіх чыноўнікаў.

МЗС Польшчы назваў рашэнне ўлад Беларусі "недружалюбным крокам у адносінах да ўсіх краін ЕС". Еўрасаюз зробіць крок у адказ, заяўляе польскае МЗС. "Умовы для аднаўлення дыялогу з ЕС даўно вядомыя ўладам Беларусі: гэта спыненне рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і ўступленне на шлях дэмакратызацыі", — падкрэсліваецца ў заяве.

Германія ўжо адклікала свайго пасла з Беларусі для кансультацый. "Гэты крок супраць Польшчы, крок супраць Еўрасаюза, раўназначны кроку супраць нас, немцаў" — так пракаментаваў рашэнне Мінска кіраўнік германскага МЗС Гіда Вестэрвеле. Паводле яго меркавання, усім астатнім краінам ЕС таксама варта адклікаць сваіх прадстаўнікоў з Мінска для кансультацый.

Як ужо паведамляў БелаПАН, цяпер у Бруселі праходзяць экстранныя кансультацыі паслоў краін ЕС з Вярхоўным прадстаўніком Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. ЕС абмяркоўвае захады ў адказ на рашэнне Мінска. Не выключана, што будзе прынята рашэнне аб адкліканні з Беларусі ўсіх паслоў краін Еўрасаюза.

Брусельскае выданне EuObserver піша, што, калі еўрапейскія паслы не будуць адкліканыя, Мінск можа выслаць іх, як гэта адбылося з паслом ЗША ў 2008 годзе.

Выданне таксама прыводзіць словы еўракамісара па Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Штэфана Фюле, які заявіў, што гэты дыпламатычны скандал адцягвае ўвагу грамадскасці ад галоўнага пытання — як спрыяць вызваленню беларускіх палітзняволеных.

Марына Рахлей, Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 28 лютага 2012
 
Дата публикации:28.02.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2769
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме