https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Папяльцовая серада - пачатак Вялікага посту


22 лютага ў рыма-католікаў распачынаецца Вялікі пост. Папяльцовая серада з’яўляецца першым днём саракадзённай падрыхтоўкі да Вялікадня, які сёлета будзе адзначацца 8 красавіка.
Папяльцовая серада атрымала сваю назву з-за абраду пасыпання галоў попелам. Падчас гэтага абраду святар кажа: «Кайцеся і верце ў Евангелле» альбо «Памятай, што ты - прах, і ў прах вернешся». Гэта сімвалізуе нашу гатоўнасць да пакаяння, да перажывання посту ў малітве і адрачэннях, а таксама нагадвае аб тым, што мы часова на гэтай зямлі.

У Папяльцовую сераду кожны католік павінен прыняць удзел у святой Імшы. У гэты дзень неабходна ўстрымлівацца ад спажывання мяса, чаго не патрабуюць астатнія дні посту, акрамя пятніц. Завершыцца пост Вялікім чацвяргом, які сёлета прыпадае на 5 красавіка.

У першыя стагоддзі хрысціянства падрыхтоўка да велікодных святаў працягвалася толькі сорак гадзін. Пазней стала займаць тыдзень, пакуль у V ст. пост не стаў больш працяглым. Упершыню пра саракадзённы пост узгадвае св. Анастазій з Александрыі ў пастырскім лісце з нагоды Вялікадня ў 334 г.

catholic.by
21 лютага 2012
 
Дата публикации:22.02.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:2407
 
Ключевые слова:
Религия Христианство Римско-католическая церковь Великий пост
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме