Пратэстоўцы абвінавачваюць ўлады ў бязьдзеяньні падчас інцыдэнту ў сераду, калі 74 чалавекі загінулі ў выніку беспарадкаў на стадыёне ў горадзе Порт-Саід.
Пратэстоўцы кідалі камяні ў паліцыю, а тая ўжыла супраць іх сьлезацечны газ. Агенцтва Associated Press са спасылкай на каірскага доктара паведамляе, што адзін з дэманстрантаў быў забіты, а сотні параненыя.
Дэманстрацыі таксама адбыліся ў горадзе Суэц, дзе ў ноч на пятніцу, паводле мясцовых мэдыкаў, паліцыя застрэліла двух пратэстоўцаў.
Радыё Свабода
3 лютага 2012