https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Круглы стол "Беларусістыка ў ЗША і польскі вопыт: перспектывы развіцця".


Захаваць сувязь с радзімай паспяховых людзей вельмі істотна для развіцця міжкультурных адносінаў з ЗША, лічыць эксперт.
Захаваць сувязь з радзімай паспяховых людзей вельмі істотна для развіцця міжкультурных адносінаў з ЗША, лічыць кіраўнік праекта "Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця" Цэнтра міжкультурнага дыялогу Любоў Уладыкоўская. Пра гэта яна заявіла 31 студзеня ў Мінску падчас пасяджэння круглага стала "Беларусістыка ў ЗША і польскі вопыт: перспектывы развіцця".

"На сённяшні дзень людзі, якія займаюцца і навукай, і культурай, і адукацыяй, і бізнесам, і дыпламатыяй, слаба ведаюць, які стан вывучэння беларускай культуры ў ЗША. Мэта нашага круглага стала — сабраць усе веды, прааналізаваць стан беларусістыкі ў ЗША і сумесна метадам мазгавога штурму выпрацаваць шляхі развіцця ведаў пра нашу краіну ў Амерыцы", — паведаміла Уладыкоўская.

Асаблівасцю мерапрыемства, паводле яе слоў, з`яўляецца сход людзей з самых розных сфер краіны, уключаючы святароў і бізнесменаў. "Мы вырашылі, што напрамак беларускага бізнесу ў ЗША будзе нашым вядучым напрамкам. Таму што веды нясуцца не толькі праз нейкія навуковыя і культурныя праекты, але і праз фізічны пераезд, міграцыйныя працэсы. Людзі з`язджаюць і часта займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю. Захаваць сувязь с радзімай паспяховых людзей вельмі істотна. Праз розныя бізнес-праекты, паездкі нясуцца веды пра Беларусь. Нам усім разам трэба вызначыць шляхі папулярызацыі нашай краіны за мяжой", — адзначыла кіраўнік праекта.

Круглы стол "Беларусістыка ў ЗША і польскі вопыт: перспектывы развіцця" з`яўляецца працягам грамадскай ініцыятывы Цэнтра міжкультурнага дыялогу, распачатай у ліпені 2011 года. У лістападзе 2011 года адбыўся круглы стол "Амерыканістыка ў Беларусі", паводле вынікаў якога рыхтуецца да выдання брашура. Творчы конкурс "Амерыканская культура: якая яна?" знаходзіцца на завяршальнай стадыі падвядзення вынікаў.

БелаПАН
31 студзеня 2012
 
Дата публикации:31.01.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:3352
 
Ключевые слова:
Беларусь-США Круглый стол Бизнес-проекты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме