https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускае пытаньне ізноў на парадку дня Эўрапарлямэнту


У чацьвер 12 студзеня на парадку дня будуць стаяць стасункі з Турэччынай, Сэрбіяй і Беларусьсю.
Як паведамляе сайт www.europarl.europa.eu, у чацьвер, 12 студзеня ў Страсбуры ў рамках падрыхтоўкі да першай сёлетняй пленарнай сэсіі Эўрапарлямэнту на парадку дня паседжаньня парлямэнцкага Камітэту па замежных справах будуць стаяць стасункі ЭЗ з Турэччынай, Сэрбіяй і Беларусьсю.

Прадстаўнікі Камітэту па замежных справах заслухаюць даклад дэлегацыі па сувязях зь Беларусьсю і абмяркуюць падыходы ЭЗ у дачыненьні да гэтай краіны пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010.

Паводле папярэдніх ацэнак эўрапейскіх парлямэнтароў, леташняя беларуская палітыка Брусэлю была беспасьпяховай, а рэпрэсіі рэжыму да яго апанэнтаў толькі ўзмацніліся.

Падчас леташняй дыскусіі па Беларусі эўрапарлямэнтары пад старшынствам Ежы Бузэка ў сваёй заяве ў сувязі з разгонам мірных дэманстрацый у Менску і рэпрэсіямі беларускага рэжыму ў дачыненьні да сваіх апанэнтаў выставілі шэраг патрабаваньняў да кіраўніцтва ЭЗ адносна яго беларускай палітыкі. Сярод іх:

* Увядзеньне візавых і эканамічных санкцыяў у дачыненьні да адказных беларускіх чыноўнікаў.
* Узмацненьне фінансавай падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасьці, незалежным СМІ і НДА;
* Павелічэньне фінансавай дапамогі і стыпэндый беларускім студэнтам, выключаным з унівэрсытэтаў за ўдзел у мірных пратэстах;
 * Зьніжэньне візавых збораў для беларускіх грамадзян і нават іх адмена для студэнтаў, навукоўцаў і людзей мастацтва.

Таксама ў заяве адзначалася, што кіраўніцтва ЭЗ павінна ўсяляк дамагацца ад афіцыйнага Менску безумоўнага і неадкладнага вызваленьня палітвязьняў.

Сайт Эўрапарлямэнту паведамляе, што на будучым тыдні падчас першай пленарнай сэсіі эўрапарлямэнтары павінны абраць новага прэзыдэнта і 14 віцэ-прэзідэнтаў, абмеркаваць эканамічную палітыку ЭЗ ва ўмовах крызысу, а таксама сытуацыю, зьвязаную з інтэрнэт-злачынствамі.

Радыё Свабода
10 студзеня 2012
 
Дата публикации:10.01.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:3164
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Санкции Европарломент Образование Визовый режим Экспорт демократии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме